27 студзеня ў ДУА "Санаторны дзіцячы сад г. Гомеля" прайшоў семінар-практыкум для педагогаў на тэму "Прырода роднага краю, як сродак маральна-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў".
Мэта гэтага метадычнага мерапрыемства: забяспечыць умовы для развіцця творчасці і прафесійнай актыўнасці педагогаў у авалоданні імі тэхналогій візуалізацыі, аб'яднаць намаганні калектыву дзіцячага сада для выкарыстання ў практыцы дасягненняў перадавога вопыту і педагагічнай навукі.
Падчас семінара педагогі замацавалі і ўдасканалілі свае веды аб арганізацыі развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое садзейнічае фарміраванню асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў, веды аб выкарыстанні тэхналогій візуалізацыі ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Працуючы ў мікрагрупах, распрацоўвалі матэрыялы на розны ўзрост выхаванцаў, дзяліліся ідэямі па рэалізацыі метадаў і сродкаў візуалізацыі ў дзейнасці з дзецьмі.


