Кожны чацверг заклікаемвыхавацелей, дзетак і бацькоўразмаўляць па-беларуску!
Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыралюбіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.
Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыцьдзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацеласявывучыць родную мову.
Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведаеабмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціцьслоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!
Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітанняпа-беларуску. Да ўніверсальных вітанняўналежаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрагаздаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы, дабранак, добры дзень(дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы(ночкі). Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.
Ветлівасць
Ветлівымі словамі дарослыя і дзецікарыстаюцца амаль штодня. Давайце праверымсвае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзіндзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмінепрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Восьздорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расцідужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняццаўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёсне здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самаепяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, кабда яго звярталіся неяк асабліва. Камусьціпадабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней.
Прапануем Вам беларускія сайты
па адукацыі, выхаванні і развіцці нашыхдашкалят!
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
http://www.veselka.by
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускаймове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
Казкi беларускiя
http://kazki.by
Выказванні і вершы пра Радзіму і беларускуюмову
Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая, —
Мая слязінка — са святла наскрозь,
Маё прычасце, мой святлісты лёс…
З табой і паміж бедаў я світаю.
Якуб Колас: "Ніякае багацце людзей не бываедаражэйшым за іх родную мову."
Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднаеслова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыламяне".
Іван Мележ: "Мова — гэта вялікі народныскарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."
Змітрок Бядуля: "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчынадзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тадыцябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябебудзеш шанаваць — калі не адкінеш свайгонацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова."
разгарнуць » / « згарнуць